У некалькіх рэгіёнах Вялікабрытаніі ў бальніцах, якія дзейнічаюць пад эгідай Нацыянальнай службы аховы здароўя, 12 мая адбыўся тэхнічны збой, выкліканы, як мяркуецца, хакерскай атакай, піша Meduza.

У шэрагу ўстаноў перасталі працаваць тэлефоны і камп'ютары. BBC піша, што дактары «вярнуліся да ручкі і паперы». Некаторыя бальніцы абмежавалі прыём пацыентаў, праблемы якіх не патрабуюць тэрміновага вырашэння.

Як піша The Guardian са спасылкай на супрацоўніка NHS, на заражаных прыладах з'яўляецца паведамленне з патрабаваннем выкупу для аднаўлення працы. У самой службе таксама заявілі, што ў атацы задзейнічаны вірус, які патрабуе выкуп, перадае The Telegraph.

Збой адбыўся як мінімум у 16 установах, размешчаных у Лондане, Нотынгеме, Камбрыі, Блэкбэрне, Блэкпуле, Дэрбішыры і Хартфардшыры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?