У Гродне плануюць усталяваць кола агляду, паведаміў БЕЛТА намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Боўтрык.
Участак для ўстаноўкі атракцыёну выдзелены ў Каложскім парку. Ёсць і інвестар, які праяўляе зацікаўленасць у рэалізацыі праекта.
Свайго кола агляду ў папулярнага ў турыстаў абласнога цэнтра няма ўжо каля трох дзясяткаў гадоў, раней атракцыён размяшчаўся менавіта ў Каложскім парку.