Аляксандр Лукашэнка сёння ў час сустрэчы з прэм'ер-міністрам Пакістана Наваз Шарыфам у Пекіне запрасіў яго наведаць разам з сям'ёй Беларусь.

«Дзякуй, што памятаеце нюансы і дэталі нашай сустрэчы ў Мінску. Калі Гасподзь і Алах дасць, мы з вамі сустрэнемся ў пачатку жніўня зноў у Мінску. Мы вас чакаем. Толькі я хачу, каб вы больш пабылі ў нас у Беларусі, каб я змог вам паказаць не толькі нашы магчымасці ў сферы вытворчасці, асноўных напрамкаў нашага супрацоўніцтва, але і хараство гэтага кавалачка зямлі ў цэнтры Еўропы», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«У нас будзе што абмеркаваць падчас вашага візіту», - заўважыў Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы разлічвае, што Наваз Шарыф наведае Беларусь разам са сваёй сям'ёй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?