Часовае адключэнне гарачага водазабеспячэння ў мінчан пачнецца з 15 мая. Аб гэтым паведамляецца на сайце Мінгарвыканкама.

Адключаць гарачую ваду ў сталічных кватэрах планавалі яшчэ з 10 мая, аднак з-за моцных халадоў графік адключэння вады ссунулі.

Час спынення падачы гарачай вады будзе максімальна скарочаны і ў выпадку паспяховых выпрабаванняў трубаправодаў цеплавых сетак і адсутнасці дэфектаў, якія патрабуюць выканання незапланаваных рамонтна-аднаўленчых работ, не перавысіць 14 сутак. Дадатковую інфармацыю аб канкрэтных тэрмінах уключэння гарачага водазабеспячэння ў спажыўцоў пасля правядзення прафілактычных рамонтных работ можна атрымаць у адпаведных КУП «ЖЭУ».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?