Аляксандр Лукашэнка прыехаў на ўрачысты прыём з нагоды правядзення форуму «Адзін пояс — адзін шлях» у Пекіне, у якім бяруць удзел прэзідэнты і кіраўнікі ўрадаў каля 40 краін, з сынам Мікалаем. Пра гэта паведамляе ria.ru.

Reuters.com

Reuters.com

Перад урачыстай вячэрай прайшла цырымонія сумеснай фотасесіі са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам і яго жонкай Пэн Ліюань.

«Кітайскі лідар, які ўжо сустракаўся з Мікалаем, зрабіў характэрны жэст рукой, які азначае, што хлопчык вырас. Мікалай падарыў першай лэдзі шкатулку, якую дастаў са скрыначкі. Жонка кітайскага лідэра пацалавала хлопчыка ў абедзве шчакі», - паведамляе агенцтва.

Мікалай ужо не ўпершыню ў Кітаі. У верасні 2015 года Лукашэнка разам з сынам прыехаў у Пекін на парад з нагоды 70-годдзя перамогі кітайскага народа ў вайне супраціўлення з Японіяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?