15.05.2017 / 06:30

Карупцыянер Жылін з’ехаў у Расію. А цяпер прадае надзел у Драздах за $350 тысяч 17

Паводле заканадаўства, дзяржава мае права забраць яго бясплатна.

Ігар Жылін — колішні старшыня канцэрна «Белнафтахім». У канцы 2000-ых расійскага топ-менеджара запрасілі кіраваць «Гродна Азотам», з цягам часу далі беларускае грамадзянства.

Ігар Жылін.

Паспяховая кар’ера скончылася ў ліпені 2014. Паводле інфармацыі БелаПАН, у дачыненні Жыліна была заведзеная крымінальная справа за злоўжыванне ўладай. Калі топ-менеджар «Белнафтахіма» даведаўся пра пераслед, паспрабаваў уцячы ў Расію. Не атрымалася. Праўда, у ізалятары Жылін правёў няшмат часу.

«Яму ніхто не даваў права за кошт падначаленага сабе прадпрыемства кватэру ўтрымліваць, мець кватэру ў Мінску, жонку абслугоўваць за кошт дзяржавы! Гэта недапушчальна, гэта шкода. Але ён быў аблічаны, памножаны на тры. Заплаціў — да пабачэння», — заявіў неўзабаве Аляксандр Лукашэнка. Ён назваў Жыліна «не самым страшным карупцыянерам» і параіў «не цягнуць за краты».

Сулейман Керымаў, Ігар Жылін і Аляксандр Лукашэнка.

Сплата кампенсацыі дзяржаве азначае, што топ-менеджар прызнаў сваю віну ў карупцыйным злачынстве.

Адразу пасля вызвалення Жылін з’ехаў у Расію «на лячэнне». Натуральна, што вяртацца ў Беларусь нафтавік не збіраўся.

Ігар Жылін, яго брат-блізнюк і іх сем'і.

Аднак у Мінску застаўся яго актыў. Гэта атрыманы ў падарунак надзел у «Драздах-2» — квартале для наменклатуры на ўскрайку сталіцы.

11 сотак элітнай зямлі дасталіся Жыліну згодна з рашэннем Мінгарвыканкама №1210 ад 17 красавіка 2012 года. Ён пачаў будоўлю, аднак пасля яго тэрміновага ад’езду з краіны яна замарозілася.

І вось нядаўна на сайтах агенцтваў нерухомасці з’явілася аб’ява аб продажы недабудаванага дома ў «Драздах-2».

«Элітная катэджная забудова ў Мінску, вуліца Вяснінка. Участак 11 сотак / плошча забудовы 320м2. Будаўніцтва вяла падрадная арганізацыя па праекце і пад тэхнаглядам», — гаворыцца ў абвестцы. Гэта і ёсць катэдж Ігара Жыліна. За недаведзены да ладу будынак нафтавік-карупцыянер просіць $350 тысяч.

Працэнт будаўнічнай гатоўнасці складае 40%.

Падвал.

Першы паверх.

Другі паверх.

Цымус сітуацыі ў тым, што дзяржава мае законнае права адабраць у Жыліна надзел. Паводле агульнага правіла, будаўніцтва жылога дома павінна быць скончана на працягу трох гадоў. У сітуацыі Жыліна адлік ідзе ад 28 красавіка 2012 года. Тэарэтычна тэрмін будоўлі можна працягнуць яшчэ на два гады, калі выканкам атрымае паперы пра паважныя прычыны, якія перашкаджаюць сканчэнню будаўніцтва.

Праект дома Жыліна.

«Нашай Ніве» невядома, ці прасіў Жылін такую палёгку, але нават калі б яна была, 28 красавіка 2017 адтэрміноўка скончылася. Разам з тым, у дакументах, якімі мы валодаем, няма пазнакі аб кансервацыі зямельнага ўчастка (у такім разе у нафтавіка было б яшчэ тры гады).

Таму Мінгарвыканкам пры жаданні можа бязвыплатна забраць надзел назад. У такім разе ўчастак, вызвалены карупцыянерам Жыліным, мае быць выдзелены шматдзетнай сям’і альбо выстаўлены на аўкцыён. Гэта быў бы першы выпадак канфіскацыі зямлі ў Драздах.

Бліжэйшыя суседзі — віцэ-спікер Савета рэспублікі Марыяна Шчоткіна і кіраўнік «Белавія» Анатоль Гусараў

Ягор Марціновіч

1
папагена / Адказаць
15.05.2017 / 06:57
На такім этапе ўжо даўно не кансервуюць, мусяць быць гатовымі ўсе сеткі, вісець радыятары. З іншага боку, рэальна ні ў кога не забіраюць недабуды, прэцэдэнт бы азначаў удар як раз па найбяднейшым забудоўшчыку, які чарговыя некалькі кубоў бетонам залівае па зарплаце.
0
Яуген / Адказаць
15.05.2017 / 07:09
Вот для этого и нужна журналистика.Спасибо НН побольше бы таких материалов.
10
Гопник / Адказаць
15.05.2017 / 07:23
Масштабы коррупции впечатляют: превышение лимита для служебного телефона, содержание квартиры за служебный счет и т.д. для председателя "основного" концерна. По сравнению с рядовым председателем колхоза/СПК-райисполкома выглядит сиротой. Ничего личного, это просто бизнес (зачистка для своих). Жилин был не "надежным" и связан с РФ и росс. бизнесом, не был достаточно лоялен бел. номенклатуре.Факт в том, что после его увольнения на его место поставили Ляшенко (вполне заслуженно), а место зампреда получил безголовый племянник Мясниковича
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру