Былі неяк з бэльгійскімі турыстамі ў Янаве. Хацелі павячэраць у вялікім мясцовым рэстаране (назву не памятаю, як заўсёды ў райцэнтрах ў вялікім будынку аднаго і таго ж савецкага стылю). Колькі чалавек былі вегетарыянцамі, таму папрасілі згатаваць што-небудзь для іх (для іншых знайшоўся невялікі кавалак мяса і бульба да яго). Дык повар упёрлася і кажа - у нас толькі мясны салат і ўсё. Я кажу - вы ў 5 порцый каўбасу ды іншае, што вегетарыянцы не ядуць, не дадавайце. Яна мне - тады мы не зможам калькуляцыю зрабіць. Я кажу: нарыхтуйце ўсе прадукты як на ўсіх, а ў 5 не кладзіце, а раскідайце па пазасталых. Вось і будзе такі ж кошт. Яна мне ў адказ. Мы не прызвычаены да такога і рабіць так не будзем...

Але гэта быў яшчэ не канец гісторыі. Адна з памагатых пагадзілася зрабіць дранікі для вегетарыянцаў з рэштак бульбы. Мы ўзрадаваліся і адразу пагадзіліся. Але рана радаваліся: пасмажылі тыя дранікі на свіным тлушчы, так што вегетарыянцы ўсё роўна засталіся галодныя.

Вось такія турыстычныя прыгоды з Янава...

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?