Абвешчаныя прапановы па найменні станцый чацвёртай лініі Мінскага метрапалітэна. Пра гэта паведамляюць «Мінск-Навіны».

Станцыі, размешчанай на скрыжаванні вул. Сурганава з вул. Якуба Коласа, прапануецца прысвоіць назву на беларускай мове «Палітэхнічная», на рускай мове - «Политехническая».

Станцыі ў раёне скрыжавання вул. Арлоўскай з вул. Гая - «Кіеўскі сквер» («Киевский сквер»).

На скрыжаванні вул. Альшэўскага з пр. Пушкіна прапануецца прысвоіць найменне «Альшэўская» («Ольшевская»).

Станцыі на вул. Прытыцкага з пр. Пушкіна «Цівалі» («Тивали»).

Станцыі на скрыжаванні вул. Харкаўскай - вул. Панамарэнкі з пр. Пушкіна - пр. Жукава, прапануецца прысвоіць назву «Тучынка» («Тучинка»).

На скрыжаванні вул. Уманскай з пр. Дзяржынскага - «Берасцейская» («Берестейская»).

Станцыі ў раёне чыгуначнай станцыі «Сталічная» прапануецца найменне «Лакаматыўная» («Локомотивная»).

На скрыжаванні вул. Праектаванай № 3 з працягам вул. Жукоўскага прапануецца назва «Мінск-Мір» («Минск-Мир»).

На вул. Велікаморскай у раёне станцыі «Мінск-Паўднёвы» - «Козырава» («Козырево»).

На пр. Пераможцаў 86-1 плануецца пабудаваць станцыю «Вяснянка» («Веснянка»).

На скрыжаванні Старавіленскага тракта і вуліцы Арлоўскай прапануецца назва «Старавіленская» («Старовиленская»).

Гараджане могуць выказаць сваё меркаванне па прапанаваных варыянтах на сайце Мінгарвыканкама, па адрасе 220030, Мінск, праспект Незалежнасці, 6 (з пазнакай — для УП «Дырэкцыя па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна») ці на факс 8 (017) 200-97-81. Прапановы прымаюць на працягу 2 тыдняў з даты апублікавання.

* * *

Чытайце таксама: Гісторык Мінска Харэўскі: «Політэхнічная» — добрая назва для станцыі метро, «Мінск-Мір» — поўны трэш

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?