15.05.2017 / 13:20

Чаму «Веснік БДУ» перайменавалі ў «Журнал Белорусского государственного университета»?  21

Навуковы часопіс «Веснік БДУ» з 2017 года перайменаваны ў «Журнал Белорусского государственного университета». Чаму беларускамоўную назву замянілі на рускамоўную?

Ва ўніверсітэце нам патлумачылі, што гэта зроблена ў межах рэфармавання выдання. 

Раней выходзіла 4 серыі «Весніка», кожная тры разы на год:

  • Вестник БГУ. Серия 1, Физика. Математика. Информатика.
  • Вестник БГУ. Серия 2, Химия. Биология. География
  • Веснік БДУ. Серыя 3, Гісторыя. Эканоміка. Права.
  • Веснік БДУ. Серыя 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка.

«Але цяпер у сувязі з тым, што мы імкнемся адпавядаць міжнародным стандартам, хочам выйсці на сусветны ўзровень, уключыцца ў міжнародныя базы дадзеных… То трэба было структурыравацца. У прыватнасці, прыбраць з назвы слова «Веснік», размеркаваць серыі. То бок, цяпер не будзе такога, што тры накірункі ў адным часопісе, цяпер кожны накірунак мае свой часопіс. Напрыклад, былі «журналістыка, філалогія, педагогіка», то цяпер філалогія асобна», — патлумачылі «Нашай Ніве» у рэдакцыі экс-«Весніка». 

«Што да беларускай мовы, то розныя выданні будуць выходзіць на розных мовах. Некаторыя — па-беларуску, некаторыя па-руску і англійску», — рэзюмавалі ў рэдакцыі.

АЯ

1
Дэн / Адказаць
15.05.2017 / 13:21
Мяккая беларусiзацыя працягваецца.
0
Алена / Адказаць
15.05.2017 / 13:26
я нiчога не зразумела
1
?! / Адказаць
15.05.2017 / 13:30
Штоб "зялёным чалавечкам" было зручна чытаць?!
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру