Віталь Сядзюк, які выскачыў на сцэну «Еўрабачання» ў Кіеве без штаноў, заяўляе, што зрабіў такі ўчынак дзеля эпатажнасці.

Пра гэта сказаў падчас пасяджэння суда ў Кіеве, які выбірае яму меру стрыманьня.

«Я гэта зрабіў для сябе. Я не тое, каб не паважаю «Еўрабачанне» або Джамалу. Я нічога супраць іх не маю», — сказаў Сядзюк.

«Гэта акт маёй творчасці, эпатажнасці, эпатажны ўчынак», — сказаў ён.

Фота: Арсен Авакаў / Facebook

Фота: Арсен Авакаў / Facebook

«Мне ўдалося зайсці на тэрыторыю «Еўрабачання» без акрэдытацыі, без запрашэння і падысці да сцэны. Выхад на сцэну быў кульмінацыяй», — сказаў ён.

Ён таксама заявіў, што спачатку хацеў паказаць, што на конкурс можна патрапіць без квітка, а выхад на сцэну быў спантанным.

У выніку суд адпусціў Седзюка пад асабістае абавязацельства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?