Медсястра Ганцавіцкай цэнтральнай раённай бальніцы, па віне якой трохгадовая дзяўчынка трапіла ў рэанімацыю, звольненая з працы за парушэнне інструкцыі па ўвядзенні лекавага прэпарата, паведаміў БЕЛТА начальнік упраўлення аховы здароўя Брэсцкага аблвыканкама Віктар Міхалоўскі.

«Сёння ў Ганцавічах праходзіла пасяджэнне лячэбна-кантрольнай камісіі. За парушэнне інструкцыі па ўвядзенні прэпарата медсястру звольнілі», — сказаў Віктар Міхалоўскі. Ён удакладніў, што медработнік была са стажам. «Яна практычна адразу зразумела, што здзейсніла памылку, таму вялікая частка сродку засталася ў катэтары, — дадаў кіраўнік аблздара. — Неардынарны выпадак. На шчасце, усё скончылася добра. Цяпер стан дзяўчынкі здавальняючы. На днях яе павінны выпісаць з бальніцы».

«Да нас паступіла заява ад бацькі дзіцяці, у якім ён скардзіцца на неналежнае выкананне службовых абавязкаў медыцынскімі работнікамі ЦРБ. Супрацоўнікамі міліцыі апытаныя відавочцы і сведкі інцыдэнту ў бальніцы, прызначаная судмедэкспертыза», — сказаў Сяргей Дучэнка.

Як паведамлялася, малалетняя жыхарка Ганцавіч 2013 года нараджэння паступіла ў бальніцу ў ноч на 10 мая. З дыягназам «вострая рэспіраторная вірусная інфекцыя з кішэчным сіндромам» дзіця шпіталізавалі ў тэрапеўтычнае аддзяленне. Раніцай наступнага дня медсястра аддзялення памылкова ўвяла дзяўчынцы ўнутрывенна 1 мл прызначаны для лячэння прэпарат «Біяфлор». У малой рэзка пагоршылася самаадчуванне: сталі сінець рукі, яна паскардзілася на холад. Медработнік тут жа зразумела, што дапусціла памылку, і выняла з вены катэтар, у якім знаходзілася асноўная частка прэпарата.

Дзяўчынку ўдалося выратаваць дзякуючы неадкладным рэанімацыйным мерапрыемствам. Цяпер яна разам з маці знаходзіцца ў Мінскай дзіцячай інфекцыйнай клінічнай бальніцы.

Па гэтым інцыдэнце Следчы камітэт праводзіць праверку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0