16.05.2017 / 10:58

Ва Украіне заблакавалі доступ да «Укантакце», «Яндэкса» і «Аднакласнікаў» 117

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў указ пра новыя санкцыі супраць Расіі, якія прадугледжваюць, у прыватнасці, блакаванне доступу да сацсетак «Укантакце» і «Аднакласнікі». Акрамя гэтага доступ будзе заблакаваны да ўсіх сэрвісаў «Яндэкса». Тэкст указа апублікаваны на афіцыйным сайце кіраўніка дзяржавы.

Доступ да сацсетак заблакаваны ў рамках абмежаванняў, накладзеных на Mail.Ru Group. Правайдары таксама павінны будуць заблакаваць доступ да сайта Mail.ru.

Блакаваныя таксама будуць сайты антывірусных кампаній «Лабараторыя Касперскага» і DrWeb.

Эканамічныя санкцыі (блакаванне актываў, забарону на транзакцыі і вяшчанне) таксама ўведзеныя супраць найбуйнейшых расійскіх тэлекампаній: «ТВ Цэнтр», РБК, ВГТРК, «НТВ-Плюс», «Звезда», ТНТ, РЕН, ОРТ.

***

«Яндэкс», «Укантакце» і «Аднакласнікі» - лідзіруючыя па наведвальнасці сайты ўкраінскага сегмента інтэрнэту. Для «Укантакце» Украіна з'яўляецца другім па памеры рынкам пасля расійскага.

64
Sanne / Адказаць
16.05.2017 / 11:02
Правілны крок. Чаму толькі так позна?
35
Гумка / Адказаць
16.05.2017 / 11:09
+1
9
Ігар зь Менску / Адказаць
16.05.2017 / 11:10
У спісе фізічных асоб, супраць якіх уведзены санкцыі - грамадзянка Беларусі
Демченко Дар’я Сергіївна, (засновник «Российский национальный коммерческий банк»), громадянка Республіки Білорусь, мешкає в м. Вітебськ 
Паказаць усе каментары/ 117 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру