16.05.2017 / 13:48

17 мая — вечарына памяці беларускіх андэрсаўцаў 1

 

17 мая 2017 года ў 17-30 у кіназале Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбудзецца вечар памяці жаўнераў Другога польскага корпуса з Беларусі, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Італіі ад нацыстаў.

Мерапрыемства арганізавана Амбасадай Польшчы ў Мінску, Беларускім дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і гісторыкам Ігарам Мельнікавым. У яго рамках адбудзецца прэзентацыя кніг «Забытыя героі» і «Адысея палешука» (аўтар — Ігар Мельнікаў). Нагадаем, першая з іх расказвае пра лёсы беларускіх андэрсаўцаў, а таксама жаўнераў Першай польскай незалежнай паветрана-дэсантнай брыгады, якія ўвосень 1944 года вызвалялі Галандыю ад нацыстаў. Другая — гэта ўнікальныя ўспаміны беларуса, жаўнера 3-й карпацкай стралковай дывізіі Паўла Нічыпарука, які змагаўся супраць нацыстаміў бітве пад Монтэ-Касіна, а таксама ля Балоніі і Анконы.

Акрамя гэтага ў рамках вечара памяці будзе паказаны дакументальны фільм «Доўгі шлях да дому», вытворчасці Майстэрні Уладзіміра Бокуна. Стужка расказвае пра цяжкі лёс беларускага андэрсаўца Якуба Конана.

«Летаць у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны была выстава, прысвечаная гісторыі службы беларусаў у Другім польскім корпусе. Зараз у нас ёсць чарговая выдатная магчымасць узгадаць гэтых жаўнераў свабоды. Госці вечарыны ўбачаць аўтэнтычную уніформу і рыштунак байцоў 5-й крэсовай пяхотнай дывізіі. Яе жаўнеры адзначыліся асаблівым гераізмам падчас бітвы пад Монтэ-Касіна. Акрамя гэтага, будуць прадэманстраваныя цікавыя артэфакты, звязаныя са службай беларусаў у Арміі Андэрса. Нарэшце, кожны жадаючы, зможа папоўніць сваю хатнюю бібліятэку кнігамі «Забытыя героі» і «Адысея палешука». Дарэчы, гэта ўжо апошнія асобнікі», - адзначае адзін з арганізатараў мерапрыемства Ігар Мельнікаў.

0
mikola ramanau / Адказаць
16.05.2017 / 20:48
Mai vinsavanni.! Nekalki razou na rok byvaiu u Polskai...Sustrakau veteranau Armii Andersa...Pa radyio guczala muzyka,kranaia za serca.....*Maki Monte-Kasina*...........
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру