Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка абвясціў, што закрывае афіцыйныя старонкі ў сацыяльных сетках «Укантакце» і «Аднакласнікі». Пасты з заявай з'явіліся на абедзвюх старонках днём 16 мая.

Парашэнка таксама заклікаў усіх украінскіх грамадзян «неадкладна выйсці» з расійскіх сэрвісаў «з меркаванняў бяспекі». Старонкі прэзідэнта Украіны ў Twitter, Facebook і Instagram застануцца актыўнымі.

16 мая быў апублікаваны ўказ прэзідэнта Украіны пра ўвод новых санкцый супраць Расіі і расійскіх кампаній. Санкцыі, у прыватнасці, прадугледжваюць блакіроўку на тэрыторыі краіны доступу да буйных расійскіх сацсетак і інтэрнэт-сэрвісаў: «Укантакце», «Аднакласнікі», Mail.Ru і «Яндэкс».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?