Паніжэньне ўзроўню вады ў рацэ да аднаго мэтра на ўчастку ад Камсамольскага возера да парку Горкага зьвязанае зь ягоным абсьледаваньнем.

Цяпер дно й набярэжную прыбіраюць ад побытавага сьмецьця. Пры гэтым, дно ракі ад глею ачышчаць ня будуць. Такія работы звычайна праводзяць раз на чвэрць стагодзьдзя. Апошні раз гэта рабілі крыху больш за 5 гадоў таму, вось жа генэральная чыстка Сьвіслачы ў межах гораду, хутчэй за ўсё, будзе праз 18 гадоў.

Пасьля ачысткі й рамонту набярэжных, ваду зноў пусьцяць пасьля 18 жніўня. Тады сама зьнікне й характэрны пах, які абумоўлены тым, што «без вады апынулася вялікая колькасьць малюскаў».

Паводле СТВ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0