Урад вырашыў далучыць установу адукацыі «Інстытут культуры Беларусі» (Інбелкульт) да Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, піша Tut.by.
Міністэрству культуры даручана рэалізаваць рашэнне Саўміна ў трохмесячны тэрмін.
«Інстытут культуры Беларусі» — гэта ўстанова дадатковай адукацыі, якая забяспечвае павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку кадраў у сферы культуры.
Нагадаем, 13 лютага суд прысудзіў былога рэктара Інбелкульта Канстанціна Рэмішэўскага да 5 гадоў калоніі строгага рэжыму за хабар. Следства выявіла, што рэктар атрымаў 2000 даляраў за прадастаўленне ў карыстанне нерухомасці інстытута без дакументальнага афармлення. Пазней ён атрымаў яшчэ адзін хабар — тэлевізар LG.