17.05.2017 / 09:27

«Два ці тры разы людзі адгукнуліся, але апошні час вучаць жыць», — гісторыі людзей, якія ў інтэрнэце просяць накарміць іх бясплатна як вы да гэтага ставіцеся? 16

У свеце набірае папулярнасць рух фудшэрынг. Непатрэбную ежу можна аддаць бясплатна. Гэта не толькі дабрачыннасць, але і экалагічны праект. «Наша Ніва» паразмаўляла з людзьмі, якія просяць накарміць іх задарма.

Асноўная думка ініцыятывы — рацыянальнае выкарыстанне прадуктаў. Таму непатрэбную ежу можна аддаць бясплатна. Гэта не толькі дабрачыннасць, але і экалагічны праект. У свеце рух падтрымліваюць у асноўным кавярні, рэстарацыі, пякарні ды гатэлі.

У Беларусі фудшэрынг знаходзіцца пакуль толькі ў сацыяльных сетках сярод людзей, якія маюць непатрэбныя прадукты. Суполка набірае абароты, забіраюць абсалютна ўсё за пару хвілін.

Здзівіла, што шмат людзей просіць накарміць іх бесплатна:

Алена збірае прадукты у прытулак для жывёлаў. Мы распыталі яе, ці ёсць прафіт ад удзельнікаў суполкі:

Алена: Вельмі многія людзі адклікаюцца і перадаюць ежу. Я вельмі ўсім ўдзячная, бо прытулак валанцёрскі і ўтрымліваецца за сродкі валанцёраў, таму для нас няма нічога лішняга. Перадаюць усё па-рознаму, у кагосьці пачак крупы, а хтосьці нагрузіць цэлыя сумкі, якія з цяжкасцю магу панесці. Для нас гэта дапамога.

Яўгенія: На той момант у нас заробку не хапала. У мужа на працы былі праблемы з фінансамі, і грошы плацілі мінімальныя. Па сутнасці, дзіця піла толькі малако… Цяпер сітуацыя змянілася, бо мы з'ехалі з краіны.

Сяргей: Я гісторык-палітолаг пасля гістфаку БДУ і двух гадоў адпрацоўкі ў дзіцячым садку. Але выкладчык — не маё. Вазьміце мяне на працу лепш:) Пісаў у суполку двойчы з просьбай пакарміць. Першы раз атрымаў шмат пакетаў ежы, у гэты раз — нічога.

Першы раз пісаў ва ўдалы час — быў канец чэрвеня, студэнты раз'язджаліся па хатах. Напісала дзяўчынка, сказала што пакідае інтэрнат, у яе застаецца халадзільнік з ежай. У выніку атрымаў тры пакеты, якія з цяжкасцю дацягнуў да прыпынку. Мяса, фарш, мука, закаткі, крупы, спецыі — на пару тыдняў хапіла.

А людзі якія пішуць, што «купіла пірожнае, два разы ўкусіла, не падабаецца» — наўпрост шукаюць зносін. Цалкам сабе нядрэнны спосаб! Хоць, бывае, што сапраўды з'язджаюць куды-небудзь, а палова талеркі плову сапсуецца, і ім шкада.

А ў апошні раз атрымаў толькі іранічны каментар, што мяне на Акрэсціна павінны пакарміць — мабыць, было пасля мітынгаў.

Шмат запытаў ад студэнтаў:

Антон: Я так і не скарыстаўся паслугамі людзей з гэтай групы. Хоць і да гэтага часу студэнт. Вырашаў праблемы самастойна.

Есць тыя, хто шукае ежу для пенсіянераў. Мужчына працуе акцёрам:

Вельмі шмат паведамленняў з просьбай дапамагчы мы сустрэлі ад гэтай дзяўчыны:

Аляксандра: Суполка не асабліва дапамагла, два ці тры разы людзі адгукнуліся, але ўвесь апошні час мяне вучаць жыць, не ведаючы пра мяне нічога.

Калі дачцэ споўнілася два гады, мы пераехалі ў сацыяльнае жыллё (як сіраце выдзелілі кватэру), і тут мужу зрэзалі зарплату адзін раз, потым другі, потым трэці…

Дачка пайшла ў сад, я вярнулася ў каледж на другі курс і працягвала навучанне, але да Новага года вырашыла, што матэрыяльнае становішча мяне не задавальняе і мне патрэбна праца. Паколькі я сірата, з сыходам з каледжа паўсталі праблемы. Я больш за год не магу забраць свае дакументы, мне іх аддадуць толькі пасля ўладкавання на працу па кантракце. Але па кантракце без арыгінальнага атэстата не бяруць, а па дамове падраду ўжо некалькі разоў кінулі.

І атрымліваецца, што апошні год мы жылі на адну зарплату. Зараз мы на яе толькі так-сяк існуем… Нас трое: муж, дачка, я … У нас трыста рублёў заробку і дзевяноста рублёў авансу. Нармальна ядуць у нас толькі дачка і каты, мы з мужам перабіваемся ад выпадку да выпадку. Калі я бачу што прадуктаў зусім няма, кажу мужу, што паела днём, а цяпер няма апетыту. Таму і спрабую знайсці не патрэбную камусьці ежу ў суполцы.

Геня: Гэта проста жарт быў.

Ірына Арахоўская

3
хамса / Адказаць
17.05.2017 / 09:50
гэта добра.. як і сэканд-хэнд
дарэчы, як ён з'явіўся, спачатку ставілася насцярожана.. а цяпер атаварваюся толькі там) бо нязменныя джынсы-клёш, якія люблю, магу знайсці толькі там)
18
Янка / Адказаць
17.05.2017 / 10:01
Попахивает нищебродством, стыдились бы уже 78
4
Гражданин начальник / Адказаць
17.05.2017 / 10:12
Сироте надо помочь. И не учить жить. Никто не может понять что такое быть сиротой. То, что у нее есть муж, ребенок, учеба говорит о том, что она и так молодец!
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру