12 жніўня кіраўніцтва АУС адміністрацыі Чыгуначнага раёна Віцебска азнаёміла прэтэндэнта на вылучэнне кандыдатам у дэпутаты па Віцебскай-Чыгуначнай выбарчай акрузе № 19 Андрэя Левінава з рашэннем начальніка УУС Віцебскага аблвыканкама палкоўніка міліцыі Фармагея аб звальненні з органаў унутраных спраў.

Таксама, зачыніўшы ў кабінеце аддзела кадраў, ва участковага інспектара, капітана Левінава, спрабавалі адабраць пасведчанне супрацоўніка міліцыі. Пры тым, што пасведчанне здаецца пры звальненні. А загада на звальненне пакуль няма.

Больш таго, капітану Левінаву пагражаюць узбуджэннем крымінальнага справы. Прычына пагроз відавочная - ва ўчастковым Левінаве бачаць рэальнага суперніка кандыдату ад улады, цяперашняму дэпутату палаты прадстаўнікоў Сяргею Сямашку.

Адзначым, што узбуджэнне крымінальнай справы (нават калі суда не будзе) дае акруговай камісіі магчымасць адмовіць капітану Левінаву ў рэгістрацыі кандыдатам.

Нагадаем, капітан міліцыі, участковы Чыгуначнага РУУС Віцебска Андрэй Левінаў зарэгістраваў сваю ініцыятыўную групу па зборы подпісаў для вылучэння ў парламент па Віцебскай-Чыгуначнай выбарчай акрузе №19.

Міліцэйскае начальства адразу ж вырашыла спыніць падобную самадзейнасць капітана – пачалася праверка падапечных участковага, якая, аднак, не выявіла парушэнняў. Наступным крокам стала ўзбуджэнне дысцыплінарнай вытворчасці ў сувязі з падпісанымі капітанам Левінавым чатырма справамі аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальных справаў. Але праверкі -- гэта даволі працяглы працэс, таму міліцэйскія начальнікі пачалі прадпрымаць больш актыўныя дзеянні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?