Татуіроўшчык з ЗША Нэйт Сігард прэзентаваў татуіроўкі, якія«гучаць». Цяпер любы ахвотны можа «набіць» сабе голас сябра або ўрывак улюбёнай песні.

Як піша Tut.by са спасылкай на Reuters, ідэя простая — любы ахвотны «залівае» запіс улюбёнай песні ці голасу блізкага чалавека ў спецыяльны дадатак. Ён стварае асцылаграму аўдыёсігналу, і майстар пераносіць малюнак на скуру. А дадатак у любы момант можа яго прайграць.

Па словах самога Сігарда, ідэю такіх татуіровак падказала яго дзяўчына.

«Першая падобная татуіроўка была зробленая пасля таго, як я набіў запіс аўдыясігналу Tiny Dancer Элтана Джона некалькім сябрам. Тады мая дзяўчына прапанавала — было б крута, калі б іх можна было прымусіць гучаць. І я зразумеў, што змагу гэта зрабіць. Я стварыў прататып і набіў сабе татуіроўку з запісам голасу маёй каханай і нашай дачкі».

Многія кліенты звяртаюцца да Сігарда, каб «запісаць» голас памерлых блізкіх. Напрыклад сябар мастака зрабіў татуіроўку з пажаданнем бацькі, які памёр ад раку.

Дадатак стане даступны ў чэрвені, за самую простую татуіроўку давядзецца аддаць 150 даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0