У кулуарах чарговага паседжання Палаты прадстаўнікоў дэпутатка Ірына Дарафеева пракаментавала «Нашай Ніве» 17-е месца гурта «Наві» на Еўрабачанні.

«Мы, беларусы, можам смела ганарыцца гэтым выступам, — сказала яна. — Такі ўжо падыход у некаторых — у фінал прайшлі, дык шчаслівыя, а як там штосьці незадалася, пачынаецца: штосьці было не так. І давай шукаць, што менавіта. Але я так не думаю. Канечне, мы заслугоўвалі больш высокага месца, але скажам шчыра — добра і тое, што мы прайшлі ў фінал».

Ірына Дарафеева. Фота Еўрарадыё

Ірына Дарафеева. Фота Еўрарадыё

Уражанні ж ад выступу дуэта Арцёма і Ксюшы ў Дарафеевай засталіся самыя цёплыя. 

«Я сама выканаўца, слухаю шмат чужой музыкі, таму разумею — вельмі проста капіяваць кагосьці. Але тут не тое — у «Наві» сваё, незвычайнае гучанне, якое нічый стыль не пераймае. Песня годная, самабытная. Хацелася б і адзначыць, што сёлета першы раз, калі на этапе рэспубліканскага адбору не ўзнікла ніякіх канфузаў — ніхто не аспрэчваў вынікі. Гармонія ў рашэнні журы і гледачоў. Так, мы больш слухаем расійскую музыку, магчыма, таму часам гучаць нейкія абвінавачванні, што беларуская поп-эстрада бярэ ўзор з расійскай. Але я думаю, што нам не трэба нікому дагаджаць, трэба рабіць тое, што лічым сваім, нацыянальным, самабытным. І ў дадзеным кантэксце гурт «Наві» выглядаў годна і паказаў твар краіны. Мне хочацца, каб заўсёды прысутнічала штосьці нацыянальнае. Каб гэта не было шаблонна, каб мы не выглядалі падобнымі да кагосьці. Каб мы былі падобныя да сябе — вось што трэба несці», — параіла дэпутатка. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?