Беларусь больш гамафобная, чым большасць краін Еўропы, аднак у Расіі, Арменіі і Азербайджане правы ЛГБТ паважаюць яшчэ менш. Пра гэта сведчыць свежы «вясёлкавы рэйтынг» еўрапейскіх краін, які склала «Міжнародная асацыяцыя лесбіянак, геяў, бісэксуалаў, трансгендараў і інтэрсэксуалаў» (ILGA).

Выява з сайта ilga-europe.org

Выява з сайта ilga-europe.org

Складальнікі рэйтынгу ацэньваюць сітуацыю ў кожнай краіне як з пункту гледжання законаў, якія наўпрост тычацца прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасцяў, так і з пункту гледжання сацыяльных настрояў. Ацэнка адбываецца ў шасці катэгорыях: роўнасць і адсутнасць дыскрымінацыі; сям'я; ксенафобскія выказванні і гвалт; прызнанне полу; свабода сходаў, асацыяцый і выказвання; прадастаўленне прытулку.

Затым краіны ранжыруюцца па шкале ад 0% (сур'ёзныя парушэнні правоў чалавека, дыскрымінацыя) да 100% (павага правоў чалавека, поўная роўнасць).

Узровень роўнасці ЛГБТ і павагі да іх правоў у Беларусі ацэнены на 13% з 100%. Такі ж паказчык у Малдовы. Ніжэй за нашу краіну знаходзяцца Сан-Марына (12%), Манака (10%), Турцыя (9%). Замыкаюць «вясёлкавы рэйтынг» Арменія (7%), Расія (6%) і Азербайджан (5%).

Краінамі з самым лаяльным стаўленнем да прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасцяў у Еўропе прызнаныя Мальта (88%), Нарвегія (78%) і Вялікабрытанія (76%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?