Аляксандр Лукашэнка 18 мая ў Палацы Незалежнасці правядзе сустрэчу з Таміславам Нікалічам, які 17—18 мая будзе знаходзіцца ў Беларусі з рабочым візітам.

Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць стан беларуска-сербскіх адносін, рэалізацыю інвестыцыйных праектаў і вынікі супрацоўніцтва за апошнія некалькі гадоў. Прэзідэнты таксама абмяняюцца думкамі наконт палітычнага парадку дня і іншых актуальных пытаннях.

Плануецца, што Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіць Таміслава Нікаліча ордэнам Дружбы народаў за значны ўклад ва ўмацаванне міру, дружалюбных адносін і супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Сербіей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?