У мясцовасці Манкольна ў Ніжняй Сілезіі (Польшча) раніцай у сераду адбыўся выбух на прадпрыемстве па вытворчасці пораху, паведамляе Радые Польшча. У выніку выбуху 17 чалавек атрымалі раненні, чацвёра работнікаў у цяжкім стане транспартаваныя ў бальніцу, аднаго чалавека шукаюць ратавальнікі, адзін чалавек загінуў.
У выніку выбуху будынак завода цалкам разбураны. На месцы працягваюць працаваць пажарныя і ратавальнікі.
Прычыны выбуху да гэтага часу не названыя.
Фабрыка па вытворчасці пораху ў Манкольне з'яўляецца адной з найстарэйшых дзейных фабрык у свеце. Вытворчасць тут пачалася яшчэ ў XVII стагоддзі.
0
0
0
0
0
0