Кіраўнікам прадпрыемстваў-даўжнікоў могуць абмежаваць выезд за мяжу. Гэтая мера прадугледжаная зменамі і дапаўненнямі ў закон «Аб выканаўчай вытворчасці», якія ўступілі ў сілу з 16 мая, паведамляе Tut.by.

«У заканадаўстве аб судовых выканаўцах з'явілася навінка — судоваму выканаўцу далі права не толькі арыштоўваць маёмасць даўжніка — юрыдычнай асобы, але і абмяжоўваць выезд за мяжу», — сказаў сёння на прэс-канферэнцыі ў прэс-цэнтры Sputnik Беларусь кіраўнічы партнёр адвакацкага бюро «Леў, Шарстнёў і партнёры» Барыс Леў.

Па яго словах, да кіраўнікоў прадпрыемстваў, у тым ліку і дзяржаўных, могуць прымяніць меры па абмежаванні іх у праве выезду за мяжу, калі за арганізацыяй лічацца даўгі. Эксперт перакананы, што гэтыя змены будуць стымуляваць кіраўнікоў прадпрыемстваў-даўжнікоў «выконваць абавязацельствы належным чынам».

Партнёр адвакацкага бюро «Леў, Шарстнёў і партнёры» Дзяніс Шарстнёў удакладніў, што абмежаваць выезд за мяжу могуць як дырэктару прадпрыемства, за якім значыцца запазычанасць, так і галоўбуху або «іншаму органу, які кіруе кампаніяй або прадпрыемствам». «Тэарэтычна можна казаць пра нейкую раду дырэктараў», — сказаў Дзяніс Шарстнёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0