17.05.2017 / 22:23

Пасля нарады ў Лукашэнкі эканоміка расце другі месяц запар 19

president.gov.by

Паводле першай ацэнкі, валавы ўнутраны прадукт Беларусі ў студзені-красавіку 2017 года ў бягучых цэнах склаў 30,6 млрд рублёў і вырас у параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года на 0,5%. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Нацыянальнага статыстычнага камітэта (Белстат).

Індэкс-дэфлятар ВУП за чатыры месяцы 2017 года ў адносінах да аналагічнага перыяду папярэдняга года склаў 106,9%.

Паводле звестак Белстата, аб'ём прамысловай вытворчасці за студзень-красавік вырас на 5,4% да 28,2 млрд рублёў. Аб'ём сельгасвытворчасці павялічыўся на 2,1% да 3,1 млрд.

Урад Беларусі згодна з прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны разлічвае на рост ВУП на 0,2% па выніках першага паўгоддзя 2017 года і на 1,7% па выніках 2017 года ў цэлым.

***

14 сакавіка на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі абмяркоўвалі падрыхтоўку да пашыранай справаздачы ўрада. Яе планавалася правесці пасля атрымання дадзеных за I квартал, каб мець магчымасць аб'ектыўна аналізаваць працэсы, якія адбываюцца, а не толькі зыходзячы з вынікаў 2016 года. «Мы можам спрагназаваць і паглядзець, як у нас развіваюцца падзеі. Я адкрыта пра гэта кажу, каб не здарылася так, што мы дзесьці пакрытыкуем добра ўрад, прымем нейкія захады па ўраду, а на самай справе дынаміка станоўчая», — адзначыў Лукашэнка, звяртаючыся да старшыні Белстата Іны Мядзведзевай.

3 красавіка міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі прызнаўся журналістам, што скарачэнне паставак расійскай нафты ў Беларусь не дазваляе нашай краіне выканаць прагнозны паказчык ВУП за першы квартал. «Мы сабе прагназавалі на першы квартал 99,6% ВУП (у адносінах да аналагічнага перыяду мінулага года). Але ёсць знешнія і ўнутраныя фактары. У прыватнасці, мы не зрабілі дастаткова нафтапрадуктаў і каб не загрузілі свае заводы. І таму страцім дзве-тры дзясятыя», - сказаў міністр. Праз два тыдні Белстат паведаміў, што ВУП у першым квартале павялічыўся на 0,3%. Па выніках першых двух месяцаў беларуская эканоміка асела на 1%. Нарошчванне аб'ёмаў паставак расійскай нафты ў Беларусь пачалося з 14 красавіка.

На думку аналітыкаў міжнародных фінансавых інстытутаў, рэцэсія ў беларускай эканоміцы будзе назірацца і ў 2017 годзе.

У МВФ лічаць, што ВУП Беларусі ў гэтым годзе знізіцца на 0,8%. Сусветны банк прагназуе зніжэнне рэальнага валавога ўнутранага прадукту Беларусі на 0,4%. ЕАБР і ЕБРР прагназуюць падзенне на 0,5%.

0
хамса / Адказаць
17.05.2017 / 22:26
ой, нешта не верыцца)
0
S V / Адказаць
17.05.2017 / 22:30
чтооо у их там растёт?
0
Маня+Ваня / Адказаць
17.05.2017 / 22:46
если что и выросло, так только цены. за их счет и насчитали плдъем
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру