17.05.2017 / 22:33

Кароль Нідэрландаў таемна працуе пілотам пасажырскага самалёта 10

Кароль Нідэрландаў Вілем-Аляксандр прызнаўся, што і пасля ўступлення на пасад рэгулярна кіраваў самалётам пасажырскіх авіяліній, застаючыся пры гэтым інкогніта. Манарх лятаў у якасці другога пілота на рэйсах KLM, а пасажыры часам пазнавалі яго голас, піша ВВС.

Getty

Аб тым, што Вілем-Аляксандр пілатуе самалёты, было вядома да яго ўзыходжання на трон у 2013 годзе. Ён садзіўся за штурвал адносна невялікага сярэднемагістральнага Fokker 70 у якасці «гасцявога пілота», каб захаваць ліцэнзію лётчыка.

Аднак да гэтага часу не было вядома, што і пасля каранацыі Вілем-Аляксандр двойчы ў месяц інкогніта працаваў другім пілотам на пасажырскіх рэйсах KLM Cityhopper, даччынай кампаніі KLM.

Яе пасажырамі, як правіла, становяцца дзелавыя людзі, якія накіроўваюцца ў Брытанію, Германію, Нарвегію і іншыя краіны Еўропы.

У інтэрв'ю газеце De Telegraaf кароль распавёў, што збіраецца працягнуць кіраваць самалётам, а летам пройдзе курсы кіраваннем больш буйным лайнерам Boeing 737s, на якія авіякампанія замяніла Fokker ў гэтым годзе.

«Было б прыемна калі-небудзь пачаць лятаць да новых пунктаў прызначэння, з вялікім лікам пасажыраў, на больш доўгія адлегласці. На самай справе я менавіта таму вучуся пілатаваць 737», — растлумачыў манарх.

Раней Вілем-Аляксандр казаў, што калі б ён не нарадзіўся ў палацы, то хацеў бы кіраваць такім вялікім пасажырскім самалётам, як Boeing 747.

Сядаючы за штурвал, кароль не называў свайго імя, звяртаючыся да пасажыраў па гучнай сувязі, бо другі пілот не абавязаны называцца. Акрамя таго, яго складана было пазнаць ў форме і фуражцы KLM, распавёў Вілем-Аляксандр у інтэрв'ю.

«Перавага ў тым, што я заўсёды магу цёпла павітаць пасажыраў ад асобы капітана і каманды. І мне не прыходзіцца называць сваё імя», — сказаў ён.

І ўсё-ткі, па яго словах, некаторыя пасажыры разумелі, хто знаходзіцца ў кабіне пілота.

Кароль Вілем-Аляксандр уступіў на трон пасля таго, як яго маці каралева Беатрыкс у 2013 годзе адраклася ад пасаду. У красавіку гэтага года каралю Нідэрландаў споўнілася 50 гадоў.

nn.by

0
каментар / Адказаць
17.05.2017 / 23:12
а наш мусіць на трахтары таемна рассякае.
1
Последний диктатор Европы (за нами Азия) / Адказаць
17.05.2017 / 23:15
А наш президент таемна працуе каралем Беларуси )))))
7
Юмарэска / Адказаць
17.05.2017 / 23:50
Все могут короли, и судьбы всей земли вершат они порой, ну, что ни говори - жениться по любви не может ни один , ни один король.....Таму можа у яго ecць каханне усяго жыцця - неба
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру