Геі, што падвяргаліся пераследу ў Чачні, знайшлі прытулак у Літве — міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус у сераду пацвердзіў BNS, што ў Літву прыехалі два чалавекі, якія падвяргаліся рэпрэсіям.

«Магу пацвердзіць, што мы выдалі візы двум людзям, якія прыехалі з Чачні, дзе падвяргаліся пераследу з-за сваёй сэксуальнай арыентацыі», — сказаў міністр.

Л.Лінкявічус не раскрыў больш ніякіх падрабязнасцяў прыезду гэтых людзей. Паводле яго слоў, Літва з'яўляецца адной з першых краін у Еўрасаюзе, што прыняла геяў і каардынуе гэтыя дзеянні з саюзнікамі на Захадзе.

«Мы паслядоўна ўзнімалі гэтыя пытанні і ў фармаце ЕС, і ў парламенцкіх структурах Рады Еўропы — адносна магчымасці дапамагчы і, калі трэба, даць прытулак. Мы ўзгадняем свае дзеянні з саюзнікамі, бо ўдзельнічаюць і іншыя краіны», — сказаў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?