Эксперты з брытанскай асацыяцыі па перапрацоўцы адкідаў склалі спіс прадуктаў, якія складаней за ўсё падрыхтаваць для паўторнага выкарыстання. Галоўнымі «ворагамі» яны назвалі арыгінальныя банкі для чыпсаў Pringles і бутэлькі з-пад спартыўнага напою Lucozade Sport.

Эксперты грунтаваліся на тым, што чым больш розных матэрыялаў выкарыстоўваецца пры стварэнні ўпакоўкі, тым цяжэй абсталяванню для перапрацоўкі аддзяліць іх адзін ад аднаго.

Цыліндрычная ўпакоўка з-пад чыпсаў Pringles складаецца з металічнай асновы, пластыкавай накрыўкі, ахоўнай металічнай плёнкі і ціснененага фальгой кардоннага цыліндру.

«Вораг нумар адзін для перапрацоўкі. Гэтыя штукі … жах, немагчыма аддзяліць розныя часткі», - кажа кіраўнік асацыяцыі Сайман Элін.

У самой кампаніі Pringles Бі-бі-сі заявілі, што клапоцяцца пра навакольнае асяроддзе. Па словах прадстаўнікоў кампаніі, іх ўпакоўка закліканая як мага даўжэй захоўваць чыпсы свежымі, і такім чынам паменшыць колькасць харчовых адходаў.

У сваю чаргу, бутэлькі Lucozade Sport, па словах Эліна, не распазнаюцца камп'ютарам і іх прыходзіцца сартаваць ўручную.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?