Аляксандр Лукашэнка разлічвае на далейшае пазітыўнае развіццё беларуска-сербскіх адносін. Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з прэзідэнтам Сербіі Таміславам Нікалічам.

Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што як бы ні складваліся абстаноўка і сітуацыя ў Сербіі і ў Беларусі, народы дзвюх краін заўсёды цягнуліся адзін да аднаго. І з прыходам да ўлады Таміслава Нікаліча беларуска-сербскія адносіны ашаламляльна змяніліся. «Мы сустракаліся ў Пекіне з абраным прэзідэнтам Сербіі Аляксандрам Вучычам. І я заўважыў, што той падмурак, які мы заклалі ў аснову аднаўлення нашых дружалюбных адносін паміж праваслаўнымі народамі Беларусі і Сербіі, умацоўваецца. Я бачу гэта па абраным прэзідэнце. Ён абсалютна настроены гэтак жа, праводзячы гэтую палітыку нашай дружбы», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён сказаў, што тавараабарот паміж Беларуссю і Сербіяй павялічыўся ў разы за апошнія гады. «У нас няма закрытых тэм. Вы павінны ведаць, што мы заўсёды з любоўю і павагай ставіліся да сербаў і будзем прытрымлівацца такой палітыкі», — запэўніў кіраўнік Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў, што вельмі шануе пазіцыю Таміслава Нікаліча ў дачыненні да Беларусі.

«Сутнасць гэтай пазіцыі заключаецца ў тым, што Таміслаў Нікаліч яшчэ да свайго абрання прэзідэнтам не проста прыязджаў у Беларусь, а адкрыта, сумленна і прынцыпова падтрымліваў, займаў жорсткую пазіцыю па абароне інтарэсаў беларускага народа, — сказаў кіраўнік Беларусі. — Гэта — галоўнае. Бо з прэзідэнтамі мы абавязаны супрацоўнічаць. Падабаемся мы адзін аднаму — не падабаемся, мы павінны ўспрымаць рэаліі. А проста як чалавек — да абрання — Таміслаў Нікаліч быў асаблівым у дачыненні да нашай краіны».

«Таму ўзнагарода сённяшняя (Аляксандр Лукашэнка ўручыў Таміславу Нікаліч ордэн Дружбы народаў) абсалютна заслужаная. Тут няма ніякіх умоўнасцяў. Тут няма нічога такога, што звязана з пасадай прэзідэнта, хоць і не без гэтага. Бо калі цябе абралі прэзідэнтам, мы ажыццявілі тое, што павінны былі зрабіць даўно пры ранейшых кіраўніках Сербіі», - заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка папрасіў Таміслава Нікаліча «далёка не сыходзіць» ад стасункаў паміж Беларуссю і Сербіяй, трымаць іх у поле зроку, часцей прыязджаць у Беларусь і падказваць, на што трэба звярнуць увагу. «Думаю, што Таміслаў стане добрым паслом добрай волі сербскага і беларускага народаў у імя ўмацавання нашай дружбы. Я на гэта вельмі разлічваю», - рэзюмаваў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?