18.05.2017 / 12:45

Святлана Алексіевіч абвергла паведамленне пра сваю смерць, запушчанае італьянскім пранкерам і падхопленае расійскімі СМІ 23

Нобелеўская лаўрэатка па літаратуры за 2015 год Святлана Алексіевіч абвергла паведамленне пра сваю смерць.

Першым пра смерць пісьменніцы паведаміў твітар-акаўнт міністра культуры Францыі Франсуазы Нісэн — як аказалася, фэйкавы.

Пазней у запісе з'явілася паведамленне: «Гэты ўліковы запіс — містыфікацыя, створаная італьянскім журналістам Тамаса Дэ Бэнэдэці».

Святлана Алексіевіч гэтымі днямі выступае ў Сеуле (Паўднёвая Карэя). 

«Каму такое захацелася распаўсюджваць, нават не ўяўляю, — сказала яна журналістам. — Каму так не церпіцца?» — пажартавала яна.

Кабінет міністра культуры Францыі пракаментаваў твіт пра смерць Алексіевіч

Як аказалася, гэта не першы розыгрыш з боку Дэ Бэнэдэці. Гэтым разам інфармацыя разышлася шырока, бо галоўныя расійскія інфармагенцтвы РІА «Новості» і «Інтэрфакс» перадрукавалі яе, не спраўдзіўшы. Навіна выклікала розгалас у сацыяльных сетках, сёй-той паспеў выказаць спачуванне сям'і і сябрам «нябожчыцы».

Сяргей Гезгала

6
Каця / Адказаць
18.05.2017 / 12:52
Не дачакаецеся!
4
Белачупакабра / Адказаць
18.05.2017 / 12:55
Будзе жыць доўга)
3
Хведар / Адказаць
18.05.2017 / 14:07
Здароўя Святлане Аляксандраўне і доўгіх год жыцця! Не дачакаюцца!
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру