Еўракамісія прызнала Facebook вінаватым ва ўтойванні інфармацыі падчас пакупкі месенджара WhatsApp у 2014 годзе і наклала на сацсетку штраф у 110 мільёнаў еўра.

У 2014 годзе, гаворыцца ў рашэнні рэгулятара, Facebook у дакументах на ўхвалу здзелкі па куплі WhatsApp паказала, што не будзе аўтаматычна аб'ядноўваць акаўнты карыстальнікаў сацсетак і месенджара. Аднак праз два гады пасля куплі гэта было зроблена.

Facebook пагражаў штраф у памеры да 1 працэнта ад гадавога абароту - да 276 мільёнаў даляраў, зыходзячы з справаздачнасці кампаніі за 2016 год. Аднак сацсетка актыўна супрацоўнічала з рэгулятарам, і памер штрафу быў паніжаны, абвясціла Еўракамісія.

Памер штрафу 110 мільёнаў еўра Еўракамісія назвала «суразмерным».

Падпісацца на фэйсбук НН можна тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?