18.05.2017 / 13:20

Новы сэкс-робат можа адчуваць аргазм і мае здымныя палавыя органы 104

Амерыканскія інжынеры распрацавалі супер-рэалістычнага сэкс-робата з мянушкай Гармонія, паведамляе The Sun. Акрамя таго, што Гармонія можа адчуваць аргазм, яна запамінае любімую ежу, музыку, фільмы і іншыя перавагі свайго гаспадара, і нават ніколі не забывае пра яго дзень нараджэння. Гармонію можна было б лічыць дзяўчынай мары, калі б не адна акалічнасць: робат не можа хадзіць, таму не складзе вам кампанію ў прагулцы.

З сэкс-робатам можна будзе размаўляць, такім чынам штучны інтэлект створыць альтэрнатыўную форму ўзаемаадносін.

Сіліконавая Гармонія можа мець 18 розных эмоцый (сарамлівасць, сэксуальнасць, рэўнасць, капрызнасць, балбатлівасць і іншыя), 42 колеры саскоў, а таксама 14 разнастайных варыянтаў палавых губ, якія можна зняць і памыць нават у посудамыйнай машыне.

Распрацоўшчык Гармоніі Мэт Мак-Мюлен ствараў сэкс-робата яшчэ з 1990-ых гадоў. Ён упэўнены, што яго сэкс-робаты дапамогуць тым, хто адчувае цяжкасці ў зносінах з жанчынамі альбо недахоп часу.

Да канца 2017 года Гармонія трапіць у продаж па ўсім свеце і будзе каштаваць каля 15 тысяч долараў.

 

Максім Маханькоў

1
Макс / Адказаць
18.05.2017 / 13:26
А дзе Сямён Цыбульскі?
3
Штукар / Адказаць
18.05.2017 / 13:33
Трэба на Бліжні Усход у якасці гуманітарнай дапамогі закінуць, каб не перанасельваліся і не ваявалі.
18
Валацуга / Адказаць
18.05.2017 / 13:33
Можа цяперака няшчасныя фэмэністкі супакояцца,іх ўжо кожны дзень гвалціць ніхто ня будзе.)))
Паказаць усе каментары/ 104 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру