18.05.2017 / 14:28

Мінчукі не хочуць станцыі метро «Мінск-Мір» 29

На сайце Мінгарвыканкама запушчаная галасаванка па назвах станцый метро на чацвёртай лініі. «Наша Ніва» ўжо падрабязна пісала аб прапанаваных варыянтах.

Людзям, якія прынялі ўдзел у галасаванцы, найбольш падабаецца назва «Кіеўскі сквер». За яе выказаліся аж 86% рэспандэнтаў. На другім месцы «Політэхнічная» з 70%.

А назва, якая больш за ўсё нервуе мінчукоў — «Мінск-Мір». Супраць яе выказаліся 56% апытаных.

Цікава, што не падабаюцца апытаным таксама такія традыцыйныя назвы, як «Цівалі», «Тучынка», «Козырава». Супраць іх выказаліся 46%, 52%, 51% адпаведна.

Узяць удзел у галасаванцы можна па гэтай спасылцы.

ЗП

3
ДЭ / Адказаць
18.05.2017 / 14:32
Яны ж лiчаць, што Цiвалi назавуць з-за гандлевага цэнтру, а пра гiсторыю свайго мястэчка ня ведаюць ды не шануюць
4
mikola ramanau / Адказаць
18.05.2017 / 14:39
ДЭ,! Jak i usio astanee.....Ehau nekali    - Baranaviczy-Mir.....Jakie cudonye mjasciny..............
4
Жвiр / Адказаць
18.05.2017 / 14:42
«Тучынка», «Цівалі», «Мінск-Мір»Tčynka i Civali -  very good, a Minsk-Mir -  fihnia. Zhodny z Chareūskim. 
Паказаць усе каментары/ 29 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру