18.05.2017 / 14:51

Аўто без кіроўцы насмерць збіла жанчыну. Але ўладальніца машыны можа сесці на 5 гадоў 10

Бяда здарылася 13 мая ў Віцебску. Жыхарка Віцебска прыехала на працу на аўтамабілі «Таёта Аурыс» і прыпаркавала яго на ўскрайку праезнай часткі. Але пустое аўто само сабой пакацілася заднім рухам — і збіла пешахода. 69-гадовая жанчына ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памерла на месцы.

Следчыя распачалі крымінальную справу ў дачыненні да ўладальніцы аўтамабіля, 36-гадовай жанчыны, за парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, якая кіруе транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека. Жанчыне пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Следчыя дадаткова усталёўваюць сведак ДТЗ, якія валодаюць якой-небудзь інфармацыяй, якая мае значэнне для крымінальнай справы, і просяць звярнуцца ў аддзел па расследаванні злачынстваў супраць бяспекі руху і эксплуатацыі транспарту следчага ўпраўлення па адрасе: Віцебск, праспект Маскоўскі 51А, або патэлефанаваць па тэлефоне 8(0212) 46-20-78.

УШ

6
Казік / Адказаць
18.05.2017 / 15:14
Ну и якую праблему яе пакаранне вырашыць?
0
хамса / Адказаць
18.05.2017 / 15:31
у Сан-Францыска (дзе горкі) вялікі штраф, калі не давярнуў пярэднія колы пад належным вуглом да бардзюра
4
Русафоб непамяркоуны , Змагар, Свядомы, Пан, Беларус-туркабандэравец / Адказаць
18.05.2017 / 15:44
Казік, тэрарыстау на ауто , якiя забiваюць людзей , трэба трымаць у месцах не надта аддаленых . Калi б яе машына пераехала вас, я б таксама быу бы за яе зняволенне. Трэба каб патэнцыйныя забойцы людзей ведалi, што за злачынства, здзейсненае на штампаваным ламаччы будуць адказваць па законе . На днях табар з грузавых фургонау заехау наупрост на тратуар , перакрыушы пешаходам адну ягоную частку .Вось адкуль бярэцца гэта быдлота, лiчачая , што ей усе дазволена?
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру