18.05.2017 / 16:46

Мітрапаліт Павел: Прыняцце ва Украіне «закона супраць РПЦ» можа ўвесці краіну ў хаос 105

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, звярнуўся да прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі з нагоды законапраектаў на рэлігійную тэму, якія 18 мая павінна разгледзець Вярхоўная рада. Аб гэтым паведамляе Tut.by са спасылкай на прэс-службу Беларускай праваслаўнай царквы.

«Ад імя Сінода Беларускага Экзархата, духавенства і шматлікай паствы Беларускай Праваслаўнай Царквы, жыхароў Беларусі звяртаюся да вас, як гаранта выканання Канстытуцыі Украіны, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна даручанай вашаму кіраўніцтву краіны, з просьбай стаць на абарону правоў і свабоды веравызнання братняга нам украінскага народа», — гаворыцца ў пачатку ліста ўкраінскаму прэзідэнту.

Мітрапаліт Павел заклапочаны тым, што 18 мая Вярхоўная рада разгледзіць «антыправаслаўныя законапраекты».

Гаворка ідзе аб законапраекце № 4128 «Аб унясенні змяненняў у закон Украіны «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях», а таксама законапраекце № 4511 «Аб асаблівым статусе рэлігійных арганізацый, кіруючыя цэнтры якіх знаходзяцца ў дзяржаве, якая прызнаная Вярхоўнай радай краінай-агрэсарам».

Першы дакумент прадугледжвае, што прызначаць мітрапалітаў і біскупаў такія рэлігійныя арганізацыі змогуць толькі па ўзгадненні з органамі ўлады.

Яшчэ адзін артыкул гэтага закона абвяшчае, што «калі прадстаўнікі канфесіі будуць супрацоўнічаць з рэлігійнымі цэнтрамі ў дзяржаве-агрэсары», улада надзяляецца правам наогул яе забараніць на тэрыторыі Украіны. Нагадаем, частка дыяцэзій Украінскай Праваслаўнай Царквы знаходзяцца на тэрыторыі «ДНР» і «ЛНР», што ўжо стварае фармальную нагоду для забароны УПЦ.

У другім законапраекце ўдакладненая мінімальная колькасць прадстаўнікоў рэлігійнай супольнасці, згодна з рашэннем якіх можа быць змененая падпарадкаванасць храмаў канфесіям.

«Згаданыя законапраекты ў выпадку іх прыняцця паслужаць падставай для беспрэцэдэнтнага ў жыцці сучаснай цывілізаванаай чалавечай супольнасці прыгнёту канстытуцыйных правоў і свабод мільёнаў грамадзян Украіны, абуральнай дыскрымінацыі пераважнай большасці насельніцтва краіны па прыкмеце яго прыналежнасці да Украінскай Праваслаўнай Царквы», — лічыць кіраўнік БПЦ.

«Беларуская Праваслаўная Царква, выступаючы ў абарону міру, справядлівасці і здаровага сэнсу, у абарону сваіх украінскіх братоў па веры, асуджае ініцыятыву аб прыняцці Вярхоўнай радай Украіны законапраектаў № 4128 і № 4511. Калі згаданыя законапраекты будуць прынятыя, гэта можа ўвесці Украіну ў хаос бяспрыкладнай грамадзянскай вайны на глебе рэлігійных ганенняў і рэпрэсій у дачыненні да ўкраінскага праваслаўя», — падкрэсліў мітрапаліт Павел.

13
лёлік / Адказаць
18.05.2017 / 16:57
"Калі згаданыя законапраекты будуць прынятыя, гэта можа ўвесці Украіну ў хаос бяспрыкладнай грамадзянскай вайны на глебе рэлігійных ганенняў і рэпрэсій у дачыненні да ўкраінскага праваслаўя"
Кіеўскі Патрыярхат ёсць украінскім праваслаўем. Ён жыве, квітнее і не ведае аніякіх ганенняў ці рэпрэсій.
11
Апладзірую / Адказаць
18.05.2017 / 16:57
Пра віль на !!! Украінцы ўсё робяць правільна.
"Мітрапаліт", цябе Рязань заждалася назад. Ад нашага імя, віш ты, выступае.
10
Трата времени / Адказаць
18.05.2017 / 16:59
О какой это Беларускай православной церкви он заговорил? Москва и кирил же заявили, что никогда этого не допустят и беларуской церкви отделиться не дадут! Какое неприкрытое враньё! Не удивительно, что такие "деятели" стараются ввергнуть в войну всех, кто им не подчиняется
Паказаць усе каментары/ 105 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру