18.05.2017 / 17:47

У Беларусі з'явіцца арганізацыя «Абаронцы памяці і праўды аб Вялікай Айчыннай вайне» 50

Рашэнне аб стварэнні аргкамітэта і рабочай групы па падрыхтоўцы да стварэнні РГА «Абаронцы памяці і праўды аб Вялікай Айчыннай вайне» прынятае на круглым стале, які прайшоў ва Усіхсвяцкім храме-помніку, перадае агенцтва «Мінск-Навіны».

minsknews.by

Круглы стол блаславіў архімандрыт Алексій, настаяцель прыходаў Святой вялікапакутніцы Варвары і Святых дванаццаці апосталаў Светлагорскага раёна.

«Хто не ведае мінулага, у таго няма будучыні, — даў наказ архімандрыт Аляксій. — Сёння ў нас добрая мэта: захаваць нашу гісторыю, не даць растаптаць яе. У маім прыходзе ёсць вёска Ала. У гады Вялікай Айчыннай там адбылася трагедыя, якая забрала жыцці сотняў дарослых і дзяцей. Лясгас вырашыў пракласці дарогу да лесанарыхтовак, не ведаючы, што яна пройдзе па месцы трагедыі. І мёртвыя ўсталі на сваю абарону. На некалькі дзён зарадзіў дождж, які размыў зямлю і агаліў косткі нявінна забітых. Яны кажуць жывым, што там патрэбны мемарыял».

«Галоўная задача — прапаганда памяці аб Вялікай Айчыннай, — сказаў старшыня Мінскай гарадской арганізацыі ГА «Абаронцы памяці і праўды аб Вялікай Айчыннай вайне» Сяргей Аляксандравіч. — Інакш не будзем памятаць нічога. Тут не вораг заходняя прапаганда, бо гэта іх праца. Галоўны вораг — наша ўласнае нежаданне памятаць і адукоўваць, увекавечваць памяць герояў вайны. Памяць — гэта не скульптуры савецкіх салдат і маці, не памятныя дошкі. Гэта тое, што ў нас з вамі ў галаве і сэрцы».

Прысутныя пагадзіліся, што трэба больш увагі надаваць рабоце з моладдзю, іншымі грамадскімі аб'яднаннямі і даследчыкамі, якія займаюцца праблематыкай Вялікай Айчыннай, ветэранскімі арганізацыямі і саюзамі афіцэраў. Пільна сачыць за станам помнікаў і мемарыялаў па ўсёй краіне.

Удзел у працы круглага стала ўзялі прадстаўнікі органаў дзяржаўнай улады, навуковай і экспертнай супольнасці, ветэранскіх і маладзёжных арганізацый, творчыя дзеячы, прадстаўнікі рэгіянальных грамадскіх аб'яднанняў «Абаронцы памяці і праўды аб Вялікай Айчыннай вайне».

4
Satan / Адказаць
18.05.2017 / 17:41
Если где-то звучит слово "правда", то там будет ложь.
6
Аксана Акакіеўна / Адказаць
18.05.2017 / 17:42
"Абаронцы памяці і праўды"... (facepalm)
Рэха расейскага пабедабесія :)
На месцы гэтых людзей мне было б сорамна ў гэтай клаўнадзе ўдзельнічаць.
5
Штукар / Адказаць
18.05.2017 / 17:45
Расія перайшла да рашучых дзеянняў у нарошчванні унутранага канфлікту у Беларусі. Пад "благімі" лозунгамі. Мяркую, менавіта гэтыя "абаронцы" пачнуць першыя выпады на нацыяналістаў-патрыётаў, ВКЛ, мову, сцяг.
Паказаць усе каментары/ 50 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру