18.05.2017 / 18:28

Лёву Бі-2, затрыманага на стадыёне з марыхуанай, аштрафавалі на $53 15

Тушынскі раённы суд Масквы прызначыў штраф у памеры 3 тысяч расейскіх рублёў (амаль 53 даляра) салісту рок-гурту «Бі-2» Лёву Бі-2 (Ягору Бортнику), затрыманага напярэдадні на стадыёне «Адкрыццё Арэна» з пакецікам марыхуаны. Пра гэта паведамляе карэспандэнт ТАСС з залы суда.

TACC

«Прызнаць Бортніка вінаватым па ч. 1 арт. 20.31 («Парушэнне гледачом правілаў паводзін пры правядзенні афіцыйных спартыўных спаборніцтваў») КаАП РФ і прызначыць яму адміністрацыйны штраф у памеры 3 тыс. руб.», — абвясціла рашэнне суддзя Вольга Крапчатава.

Нагадаем, Бортнік быў затрыманы на футбольным матчы паміж маскоўскім «Спартаком» і грозненскім «Церакам». Паводле папярэдніх даных, у яго быў канфіскаваны пакецік з марыхуанай. У ходзе даследчай праверкі было выяўлена, што агульная вага канфіскаванага наркотыку склала 0,5 грама.

Сам музыка ўжо паведаміў, што напіша новую песню, якую прысвеціць свайму затрыманню на стадыёне «Адкрыццё Арэна».

nn.by

0
кузяпанк / Адказаць
18.05.2017 / 18:56
ахаха...ахаха...упаду со стула))))))))))))
0
Леў / Адказаць
18.05.2017 / 18:59
Божа! А мне за 0.2гр. два гады ўмоўна. 
Сьлізваеце заканадаўства, дык не паляніцеся за марыхуану не караць і не саджаць на гады ў турму, як у Расеі ці Ўкраіне!
0
Аляксей / Адказаць
18.05.2017 / 19:28
У нас гадоў 5-7 на першы раз атрымаў бы. Іба нефіг!
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру