Прэзідэнты Францыі і РФ Эмануэль Макрон і Уладзімір Пуцін падкрэслілі важнасць далейшага ўзаемадзеяння ў рамках «нармандскага фармату». Пра гэта УНІАН паведамілі ў прэс-службе Крамля па выніках тэлефоннай размовы лідараў дзвюх краін.

«Дамоўлена сумесна працаваць па актуальных міжнародных і рэгіянальных пытаннях, уключаючы барацьбу з тэрарызмам. Падкрэсленая, у прыватнасці, важнасць далейшага ўзаемадзеяння ў рамках «нармандскага фармату» па ўрэгуляванні крызісу на аснове Мінскіх пагадненняў», — гаворыцца ў паведамленні.

Пры гэтым Крэмль назваў расійскую акупацыю Данбаса «ўнутрыўкраінскім крызісам».

Пуцін павіншаваў Макрона з афіцыйным уступленнем на пасаду прэзідэнта Францыі і фарміраваннем новага ўрада. Бакі выказалі ўзаемную гатоўнасць развіваць «традыцыйна сяброўскія расійска-французскія адносіны ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, культурна-гуманітарнай і іншых сферах». Прэзідэнты таксама абмеркавалі магчымасці маючых адбыцца асабістых кантактаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?