У Баранавічах малады чалавек зваліўся з вышыні ў закінутым будынку, паведамляе Intex-press. Здарэнне адбылося 17 мая ў недабудаваным будынку камбіната надомнай працы па вуліцы Свярдлова.

intex-press.by

Маладога чалавека з рознымі траўмамі забрала хуткая. Пацярпелага даставілі ў гарадскую бальніцу. Як мяркуецца, малады чалавек зваліўся з вышыні 3-5 паверха. Паводле папярэдніх даных, ён быў у стане алкагольнага ап'янення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0