18.05.2017 / 20:08

У Варшаве напалі на ўкраінцаў з-за таго, што тыя размаўлялі па-ўкраінску 31

У польскай сталіцы адбыўся напад на ўкраінцаў па прычыне таго, што яны размаўлялі паміж сабой на роднай мове. Інцыдэнт адбыўся ў варшаўскім раёне Макотаў, паведамляе Радыё Польшча. 

На ўкраінскую пару напаў 22-гадовы мужчына. Яму не спадабалася, што замежнікі размаўлялі на роднай мове. Крыўдзіцель спачатку абразіў украінцаў, а затым збіў мужчыну і ўжыў да абаіх газавы балончык.

Нападнік затрыманы паліцыяй. Яму выстаўленыя абвінавачванні ў нападзе і абразе па нацыянальнай прыкмеце. Злачынцу пагражае пазбаўленне волі тэрмінам да трох гадоў.

48
me / Адказаць
18.05.2017 / 20:15
Усё правільна, на месца гэтых ултраправых трэба ставіць.
6
Петрыковец / Адказаць
18.05.2017 / 20:34
Дурняу у любой краiне хапае
94
Спявак / Адказаць
18.05.2017 / 20:39
За что боролись, на то и напоролись.
Паказаць усе каментары/ 31 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру