У выніку наезду машыны на мінакоў на Таймс-сквер у Нью-Ёрку пацярпелі прынамсі дзесяць чалавек, піша DW. Агенцтва Reuters сцвярджае, што як мінімум адзін чалавек загінуў. Тэлеканал CBS News паведамляе пра 20 пацярпелых і аднаго загінулага.

Пажарнае ведамства Нью-Ёрка пацвердзіла інфармацыю пра аднаго загінулага і 12 пацярпелых.

Адзін з пацярпелых сказаў Reuters, што дзеянні кіроўцы здаліся яму наўмыснымі. Між тым CBS News са спасылкай на паліцыю паведамляе, што гэта не быў тэракт, а хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення або пад уздзеяннем наркотыкаў.

Праваахоўныя органы затрымалі кіроўцу, якім, паводле даных CBS, аказаўся 26-гадовы жыхар Бронкса, якога раней ужо затрымлівалі за кіраванне ў нецвярозым стане. Яго правяраюць на алкагольнае і наркатычнае ап'яненне. Пры гэтым паведамляецца, што да расследавання інцыдэнту прыцягнулі агентаў ФБР.

Прэс-сакратар Белага дома Шон Спайсер заявіў, што прэзідэнт Дональд Трамп праінфармаваны аб тым, што здарылася на Таймс-сквер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?