Кансерватыўная партыя пад кіраўніцтвам брытанскага прэм'ера Тэрэзы Мэй напярэдадні выбараў зрабіла значна больш жорсткай сваю праграму ў галіне міграцыйнай палітыкі. Гэта вынікае з перадвыбарчай праграмы партыі, якую Мэй прэзентавала ў чацвер у Галіфаксе, піша DW.

У прыватнасці, пошліна (Immigration Skills Charge) для фірмаў, якія ўладкоўваюць на працу грамадзян краін, што не ўваходзяць у Еўрасаюз, будзе павышаная ў два разы — да 2 тысяч фунтаў (каля 2330 еўра) у год. Гэтыя сродкі павінны пайсці на павышэнне кваліфікацыі брытанскіх грамадзян. У планах кансерватараў таксама павысіць для замежнікаў узносы па дзяржаўнай праграме аховы здароўя National Health Service.

«Занадта хуткая і занадта маштабная іміграцыя ўскладніць пабудову адзінага грамадства», — падкрэсліла прэм'ер на выступе ў Галіфаксе.

У канцы красавіка 522 члены парламента падтрымалі нечаканаую прапанову прэм'ер-міністра Тэрэзы Мэй аб правядзенні датэрміновых выбараў. Выбары ў парламент Вялікабрытаніі павінны былі адбыцца ў 2020 годзе, аднак пройдуць ужо 8 чэрвеня 2017 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?