18.05.2017 / 21:38

У расійскім Белгарадзе вынеслі прысуд за прыкурванне ад свечкі ў царкве 27

Суд у Белгарадзе (РФ) вынес прысуд 22-гадовай мясцовай жыхарцы, якая прыкурыла цыгарэту ад свечкі ў царкве і размясціла фатаграфіі ва УКантакце. Яе прызналі вінаватай у абразе пачуццяў вернікаў, але прысудзілі да штрафу ў 15 тысяч расійскіх рублёў (каля $265), улічыўшы змякчальныя абставіны, піша ВBС.

Дзяўчыну, чыё імя не называецца, судзілі па 148-м артыкуле Крымінальнага кодэкса Расіі — публічныя дзеянні, якія выказваюць відавочную непавагу да грамадства, учыненыя ў мэтах абразы пачуццяў вернікаў. Нядаўна па гэтым жа артыкуле быў асуджаны екацярынбургскі блогер Руслан Сакалоўскі, які размясціў фота таго, як лавіў пакемонаў у храме.

Па версіі следства, абвінавачаная чатыры разы размясціла на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы УКантакце фатаграфіі, на якіх яна ў праваслаўным храме ў цэнтры Белгарада «прыкурвае цыгарэту ад свечкі».

«Такія дзеянні сведчаць аб відавочнай непавазе да грамадства і вернікаў, абражаюць іх рэлігійныя пачуцці», — гаворыцца ў паведамленні пракуратуры аб рашэнні суда.

У выніку міравы суд Заходняй акругі горада Белгарада прызнаў дзяўчыну вінаватай і прызначыў ёй пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 15 тысяч рублёў. Суд пры гэтым улічыў змякчальныя абставіны.

Дзяўчыну судзілі па першай частцы артыкула аб абразе пачуццяў вернікаў, максімальнае пакаранне па якой — год пазбаўлення волі.

nn.by

13
vandrouny / Адказаць
18.05.2017 / 22:59
То бок, Бі-2 за наркотыкі 50 даляраў, а гэтай за цыгарэту - 250? Што творыцца ў суседняй краіне...
6
Генэрал Голад / Адказаць
18.05.2017 / 23:03
Наступным разам раю зайсьці абутай у мячэт. 
5
Eugene Mayseythick / Адказаць
18.05.2017 / 23:13
vandrouny, там творыцца ўжо даволі даўно нешта незразумелае і абсалютна бязглуздае. З 2008 году. І ва ўсім віна аднаго "чалавека", які думае, што ён роўны Богу, аднача гэта зусім ня так.
Паказаць усе каментары/ 27 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру