19.05.2017 / 10:56

КДБ затрымаў дзесяць кіраўнікоў з сістэмы Міністэрства аховы здароўя і некалькі бізнэсменаў 30

Супрацоўнікі КДБ затрымалі за атрыманне хабараў дзесяць кіраўнікоў у сістэме Міністэрства аховы здароўя з Гомельскай, Магілёўскай і Гродзенскай абласцей, а таксама Мінска. Пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства.

18 красавіка пры атрыманні хабару памерам 2,8 тыс. еўра быў затрыманы галоўны доктар установы аховы здароўя «Пінская цэнтральная бальніца» Віктар Асачук. Пазней за атрыманне хабараў затрыманыя дзесяць кіруючых работнікаў сістэмы аховы здароўя Гомельскай, Магілёўскай і Гродзенскай абласцей, а таксама Мінска. Сумы незаконных грашовых узнагарод складалі ад 400 да 5 тыс. даляраў ЗША.

«Устаноўлена, што службовыя асобы на сістэмнай аснове атрымлівалі хабар за стварэнне ўмоў для перамогі ў ходзе тэндарнага гандлю «патрэбнага пастаўшчыка» абсталявання і рэагентаў ў інтарэсах клініка-дыягнастычных лабараторый. Пасля ўдалага афармлення здзелкі менеджары камерцыйных структур перадавалі службовым асобам незаконнае ўзнагароджанне — да 5% працэнтаў ад кошту рэалізаваных тавараў. Функцыянаванне названых схем вяло да падаражэння абсталявання і рэагентаў на 30—70% для бальніц і паліклінік, а фактычна — для бюджэту краіны, з якога аплачваліся ўсе закупкі», — распавялі ў ведамстве.

У дачыненні да вышэйзгаданых асоб распачаты крымінальныя справы па арт. 430 («атрыманне хабару») КК Беларусі, выстаўлены абвінавачанні і ўжыта мера стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай.

Акрамя супрацоўнікаў сістэмы аховы здароўя па арт. 431 («дача хабару») КК Беларусі затрыманыя і змешчаныя пад варту хабарадавальнікам з ліку функцыянераў камерцыйных структур, у тым ліку дырэктар НВПУП «Белреамед» Мікалай Аганесян.

У КДБ таксама пацвердзілі, што 19 красавіка была распачата крымінальная справа па ч. 4 арт. 210 («крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры») КК Беларусі ў дачыненні да галоўнага лекара ГУ «Рэспубліканская клінічная бальніца медыцынскай рэабілітацыі» Віктара Масла.

«Апошні арганізаваў раскраданне грашовых сродкаў, якія налічваліся падначаленым яму работнікам адміністрацыі ў выглядзе прэміяльных выплат, на суму не менш за 21 тыс. беларускіх рублёў», — растлумачылі ў ведамстве.

Масла затрыманы, яму прад'яўлена абвінавачанне. Крымінальная справа для далейшага расследавання перададзена ў Следчы камітэт.

Нагадаем, 17 мая TUT.BY паведамляў пра тое, што праваахоўныя органы заняліся праверкай фактаў закупкі медтэхнікі для паліклінік і бальніц Беларусі па завышаных цэнах. Як удалося высветліць, у прыватнасці, гаворка вялася пра затрыманне кандыдата медыцынскіх навук, дырэктара кампаніі «Белрэамед» Мікалая Аганесяна і 5 загадчыкаў буйных лабараторыяў краіны. Медыкаў падазраюць у атрыманні адкатаў ад прадпрымальнікаў за перамогу ў тэндарах на закупку ўстановамі аховы здароўя абсталявання.

5
ales' / Адказаць
19.05.2017 / 11:11
Усіх бізнэсмэнаў пад варту! Падчас судовага працэсу трымаць у клетцы як асабліва небяспечных. Ай да Вакульчык, працуе 50 гадзін у суткі, стварае прывабны вобраз сваёй краіны ў вачах інвестараў і замежнікаў.
Аднаго толькі я не разумею - чаму сабе дагэтуль форму не пашыў як у Шуневіча ?
1
Алесь / Адказаць
19.05.2017 / 11:28
Рэд. Дзякуем. Выправілі.
0
цікава / Адказаць
19.05.2017 / 11:39
«Апошні арганізаваў раскраданне грашовых сродкаў, якія налічваліся падначаленым яму работнікам адміністрацыі ў выглядзе прэміяльных выплат, на суму не менш за 21 тыс. Беларускіх рублёў»   
   Дык можа і справу крычаўскіх міліцыянераў павінен пераправерыць КДБ?

http://nn.by/?c=ar&i=190916
Паказаць усе каментары/ 30 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру