19.05.2017 / 10:59

Макей пра вяртанне мяжы з Расіяй: «Пабачым…» 14

Міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей узяў удзел у мерапрыемстве «Мінскі дыялог», які традыцыйна ладзіць «Ліберальны клуб». На гэты раз сустрэча прымеркаваная да 25-годдзя замежнай палітыкі Беларусі.

Макей пагадзіўся адказаць на некаторыя пытанні журналістаў. Варта адзначыць, што на пытанні па-беларуску спадар міністр таксама адказваў па-беларуску.

У кіраўніка замежнапалітычнага ведамства спыталіся пра страхі адносна таго, што расійскія вайскоўцы могуць застацца ў Беларусі пасля вучэнняў «Захад-2017». Як Макей ацэньвае такія меркаванні?

«Ніяк не ацэньваю. Ацэньваю, як заявы, якія не маюць пад сабой ніякіх падставаў. Чытайце і слухайце прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, які сказаў, што суверэнітэт і незалежнасць для нас — гэта святое. На гэтым кропка».

Зусім нядаўна Расіяй перавяла авіярэйсы з Беларусі з унутраных у міжнародныя. Гэта ніяк не адаб’ецца на адносінах паміж краінамі?

«Я не бачу тут трагедыі. Галоўнае, каб нашы грамадзяне мелі роўныя правы з расійскімі. Аб гэтым існуюць дамоўленасці ў рамках Саюзнай дзяржавы. Пакуль мы не бачым пагроз у дадзеным кірунку», — адзначыў міністр.

А ці не азначае гэта падрыхтоўку ўвядзення паўнавартаснай мяжы паміж Расіяй і Беларуссю, спыталіся журналісты.

«Пабачым, як будзе развівацца сітуацыя», — абцякальна адказаў міністр.

Таксама адно з пытанняў тычылася справы «Белага легіёна» і рэакцыі на яе ўнутры Еўрасаюза.

«Я не магу нічога сказаць, як ідзе расследаванне па справе «Белага легіёна». Гэта не ў кампетэнцыі МЗС. Але прадставілі ўсю неабходную інфармацыю нашым еўрапейскім партнёрам наконт гэтага, якая існуе на дадзены момант. Будзем глядзець далей», — адзначыў спадар Макей.

Зміцер Панкавец

3
Сёння кропка, заўтра коска. / Адказаць
19.05.2017 / 11:23
Няма веры таму, хто пастаянна лжэ на розныя тэмы. Мазаічная застабільнасць 23 гады. Вызваляць адных закладнікаў, нахапаюць новых, бо трэба гандлявацца за грошы і працяг беззаконнага царавання. Усе, хто сёння на пасадах, лічу, зааадно з рэжымам і нясе адказнасць за ўсё. Карацей, не толькі надзелы ў драздах-вяснінках і іншыя "шубы з барскага пляча", а і адказнасць за ўсе беззаконні!
1
Андрусь / Адказаць
19.05.2017 / 11:24
Можа быць пасьля гэтага сп. Прэйгерман будзе казаць, што не есьць пазаштатным супрацоўнікам МЗС? Лібэральны клюб  - адна назва. Насамрэч гэта філіял МЗС.Канферэнцыя называецца "25 год беларускай зьнешняй палітыкі". У нашай краіне пасьля 1994 г. не было прэзыдэнцкіх выбараў, і пасьля 1995 году не было парлямэнцкіх выбараў, якія адпавядаюць дэмакратычным стандартам, то бок выбараў насамрэч не было. Зараз за кратамі 18 патрыетаў і прызнаны палітвязьнем Паліенка. Ці есьць сумленьне у тых, хто кажа, што гэта адбываецца ў БЕЛАРУСКАЙ дзяржаве. Краінай кіруе група Лукашэнкі і гэта зьнешняя палітыка не беларускай дзяржавы, а групы Лукашэнкі.
10
и Кропка. / Адказаць
19.05.2017 / 12:05
Реалии таковы , что на 1 этапе надо менять лукашенку на Макея.
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру