Аляксандр Лукашэнка падтрымаў ініцыятыву Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі аб народным кантролі за цэнамі ў гандлёвых аб'ектах. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй ФПБ Міхаілам Ордам.

«Удзячны за тое, што ініцыятыўным чынам вы падлучаецеся да кантролю за выкананнем пастаўленых трох задач: цэнаўтварэнне, занятасць, заработная плата, - сказаў Прэзідэнт. - Чуў, што вы хочаце арганізаваць народны кантроль за цэнамі ў крамах. Усё ў справаздачах статыстыкі і правільна, і добра па методыках, але ў крамах па асноўных таварах, асноўным прадуктам харчавання сітуацыя можа быць іншая. Якая яна - хто як ня прафсаюзы гэта лепш за ўсё ведаюць. Таму я вельмі падтрымліваю гэтую ініцыятыву аб кантролі за цэнамі непасрэдна ў гандлёвых арганізацыях».

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што традыцыйна прафсаюзы ўдзельнічаюць у вырашэнні пытанняў у сферы занятасці. «Я таксама буду прасіць, каб вы ад гэтага пытання не сыходзілі. І заработная плата як вынік. Гэтыя пытанні трымаеце ў поле зроку», - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?