18 мая, у 20.26 паступіла паведамленне аб тым, што на тэрыторыю пасольства Беларусі ў Вільні быў кінуты неўсталяваны прадмет, які выбухнуў. Паліцыя падазрае, што гэта магла быць петарда.

На шчасце, людзі падчас інцыдэнту не пацярпелі. Маёмасць амбасады таксама не пацярпела.

Па словах прадстаўніка Галоўнага камісарыята паліцыі Віленскай акругі Паўлюса Радвілавічуса, пра інцыдэнт паліцыі паведаміў супрацоўнік амбасады. Паліцыя пачала дасудовае расследаванне аб парушэнні грамадскага парадку.

Падазраваныя пакуль не ўстаноўлены.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?