Аляксандр Лукашэнка заяўляе аб падтрымцы дзяржавай развіцця партыйнай сістэмы, але ніякіх штучных крокаў у гэтым кірунку зроблена не будзе. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй ФПБ Міхаілам Ордам.

«Калі партыі, якія існуюць, здольныя да ўзнаўлення, узмацнення, умацавання, павышэння колькасці, мы будзем гэты працэс падтрымліваць. Прытым і апазіцыйныя, і не апазіцыйныя», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Адначасова кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў краіне ёсць дзве магутныя арганізацыі — прафсаюзы колькасцю больш за 4 млн чалавек і грамадскае аб'яднанне «Белая Русь». «Гэта не значыць, што я буду першарадную ўвагу надаваць іх падтрымцы. Але я не хаваю свайго стаўлення да гэтых дзвюх наймагутных арганізацый. Яны гралі і будуць граць больш істотную ролю ў жыцці нашага грамадства», — заявіў беларускі лідар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0