Арганізатары канцэрта паведамілі «Нашай Ніве», што літаральна за некалькі дзён разышліся ўсе квіткі на канцэрт легендарнага гурта «Крамбамбуля». 31 мая ў рэстарацыі-піваварні «Друзья» адбудзецца першы з 2008 года сольны канцэрт гурта «Крамбамбуля» ў Мінску.
«Крамбамбуля» выступіць з праграмай «Піраты Камсамольскага возера», у якой прагучаць лепшыя песні з усіх альбомаў калектыва. Папярэдні сольны канцэрт гурта ў Мінску адбыўся 14 лютага 2008 г. ва ўжо неіснуючым Westworld Club.