Урад Японіі ўхваліў законапраект, паводле якога імператар Акіхіта зможа зрачыся трону. Але гэты закон зможа спрацаваць толькі адзін раз.
У мінулым годзе 83-гадовы імператар паведаміў, што здароўе і ўзрост не дазваляюць яму паўнавартасна выконваць свае абавязкі.
Але ў дзеючым заканадаўстве Японіі няма пункту аб адрачэнні, таму імператар не можа па ўласным жаданні перадаць уладу наследнаму прынцу Нарухіта.
Законапраект будзе разглядацца ў парламенце краіны і, як мяркуюць, будзе прыняты.
Апошні раз японскі імператар адракаўся ад трону ў 1817 годзе.
Галоўны сакратар кабінета міністраў Ёшыхідэ Суга сказаў журналістам у пятніцу, што ўрад спадзяецца на бесперашкоднае прыняцце закона.
Імператар Акіхіта перанёс аперацыю на сэрцы і лячыўся ад раку прастаты. Ён заняў трон пасля смерці свайго бацькі, імператара Хірахіта, у 1989 годзе. Яго любяць і шануюць у Японіі.
У жніўні ў звароце да нацыі ён сказаў, што пачынае адчуваць абмежаванні, якія накладае на яго ўзрост, і што гэта прывяло яго да разважанняў аб ролі і абавязках імператара.
Закон забараняе імператару выказвацца па пытаннях палітыкі, таму імператар Акіхіта не мог проста сказаць, што хоча адрачыся ад пасаду.
У законапраекце, ухваленым кабінетам міністраў, гаворыцца аб шырокай падтрымцы рашэння імператара яго падданымі.